Пра нас English Ліст да нас

Праект Пакаянне » Навіны » Палітыка » Юшчанка надаў Сцяпану Бандэру званне Героя Украіны

Юшчанка надаў Сцяпану Бандэру званне Героя Украіны

22 студзеня 2010 | Палітыка |
Сцяпан Бандэра - партрэтПра гэта прэзідэнт аб'явіў у пятніцу падчас урачыстасцяў, прысвечаных Дню саборнасці Украіны.
Юшчанка падкрэсліў, што гэта высокае званне, паводле яго ўказу, прысвоена Бандэру за «адстойванне нацыянальнай ідэі і барацьбу за незалежную ўкраінскую дзяржаву». Узнагароду з рук прэзідэнта атрымаў унук лідэра нацыяналістаў і яго поўны цёзка Сцяпан Бандэра.

Раней Юшчанка надаў званне Героя галоўнакамандуючаму Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) Раману Шухевічу.

Сцяпан Бандэра ў 1940-50-я ўзначальваў Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН), якая змагалася за ўтварэнне незалежнай дзяржавы на тэрыторыях, населеных этнічнымі ўкраінцамі.

У гады Другой сусветнай вайны з-за разыходжанняў з немцамі па пытаннях украінскай незалежнай дзяржавы трапіў у нямецкую турму, а потым і ў канцлагер.

Пасля вайны апынуўся на тэрыторыі Нямеччыны, адкуль спрабаваў кіраваць барацьбой супраць бальшавісцкай акупацыі.

15 кастрычніка 1959 года агент савецкага КДБ Сташынскі ў Заходняй Нямеччыне з адмысловага пісталета стрэліў у твар Бандэру растворам цыяністага калію і нанёс смяротную траўму. 20 кастрычніка лідэра ўкраінскіх нацыяналістаў пахавалі ў Мюнхене, дзе ён і быў забіты.

Сташынскі
ў 1961 годзе перабег з Усходняга Берліна ў Заходні, дзе звярнуўся ў амерыканскае прадстаўніцтва з прызнаннем у забойстве Бандэры. У кастрычніку 1962 года ў Нямэччыне над ім адбыўся суд, падчас якога ён прызнаўся, што дзейнічаў па загадзе савецкага кіраўніцтва. У выніку Сташынскага прысудзілі да васьмі гадоў строгага рэжыму.

Кіраўніцтва КДБ адмаўляла датычнасць да забойства Бандэры, пакуль у 2005 годзе былы старшыня Камітэта Уладзімір Кручкоў не прызнаў, што «забойства Сцяпана Бандэры была адной з апошніх ліквідацый КДБ гвалтоўнымі метадамі непажаданых элементаў».

Ва Украіне Бандэру ўжо даўно ўшаноўваюць як нацыянальнага героя. Львоўскі абласны савет на сесіі 7 кастрычніка 2008 года заснаваў узнагароду яго імя. Годам раней у горадзе была заснавана журналісцкая прэмія ў яго гонар і ўсталяваны помнік Бандэру.

www.charter97.org, выява www.euroradio.fm

Даданне каментара



Вашае Імя:
Ваш E-Mail:
Код: Улучыце гэты малюначак для адлюстраваньня кода бясьпекі
абнавіць код
Увядзіце код




«    Вер 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Леанід Маракоў

Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»


Мартыралёг Беларусі – знайдзі сваіх!

Cайт пра злачынствы і ахвяраў камунізму ў Беларусі XX ст.



Ветэраны Адраджэньня

Сайт Беларускага грамадскага аб'яднаньня "Ветэраны Адраджэньня"



Мы - Нацыя! (Нацыя - SOS!)

Сайт нацыянальнай памяці.



Беларуская Нацыянальная Памяць

Сайт супольнасьці "Беларуская Нацыянальная Памяць"



Усіх, хто мае інфармацыю і матэрыялы па гэтай тэме, якія могуць быць зьмешчаныя тут для шырокага распаўсюду, мае жаданьне і магчымасьць дапамагчы ў зьбіраньні матэрыялаў, сканаваньні і вычытцы, дасканаленьні гэтага сайту, ласкава запрашаем да супрацоўніцтва. Наша пошта: represii@gmail.com.