Пра нас English Ліст да нас

Праект Пакаянне » Навіны » Палітыка » Кіеўскі апеляцыйны суд прызнаў Сталіна вінаватым у смерці 4 млн. чалавек. А разам з ім Молатава, Кагановіча і іншых арганізатараў Галадамору сялян у 1932-33 гадах.

Кіеўскі апеляцыйны суд прызнаў Сталіна вінаватым у смерці 4 млн. чалавек. А разам з ім Молатава, Кагановіча і іншых арганізатараў Галадамору сялян у 1932-33 гадах.

14 студзеня 2010 | Палітыка |
galadamor va UkrainieСталін прызнаны вінаватым ў генацыдзе, які адбыўся на Украіне падчас Галадамору 1932-33 г. Гэта прызнаў Апеляцыйны суд Кіева. Інфармацыю аб гэтым распаўсюдзіла Служба бяспекі Украіны (аналаг беларускага КДБ), якая і стала ініцыятарам разгляду справы.

Працэс пачаўся ў сераду 13 студзеня і скончыўся ў той самы дзень. Паводле рашэння суда, у сувязі са смерцю абвінавачаных справа можа быць закрыта.

Апрача Сталіна, які падчас Галадамору кіраваў СССР, арганізатарамі і вінаватымі ў Галадаморы былі прызнаныя Вячаслаў Молатаў (на той час – кіраўнік Савета народных камісараў), а таксама вярхушку камуністычнай партыі: Лазара Кагановіча, Паўла Постышава, Станіслава Касёра, Уласа Чубара і Мэндля Хатаевіча.

Паводле выраку суда, гэтыя асобы «арганізавалі на тэрыторыі УССР (…) генацыд украінцаў (…) з мэтай частковага фізічнага вынішчэння». Кіеўскі апеляцыйны суд таксама агучыў даказаную лічбу ахвяр – 3 млн. 941 тыс.

Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў Украіна зведала тры хвалі голаду – у пачатку 1920-ых гадоў, у 1946-47 гадах і Галадамор 1932-33 гадоў, які стаў найбольш трагічнай старонкай у найноўшай гісторыі Украіны.

 У найбольш цяжкі перыяд Галадамору на Украіне штодня памірала 25 тыс. чалавек. Асабліва цярпелі дзеці – за два гады трэць з іх загінула.

Прычынай трагедыі сталі не прыродныя катаклізмы, альбо вайна, а канфіскацыі харчавання, якое пазней прадавалася на Захад. У 1932 годзе быў уведзены закон, паводле якога чалавека дазвалялася расстрэльваць за крадзеж аднаго коласа з калгаснага поля. Выйшаў дэкрэт аб блакадзе вёскі.

Негледзячы на гэта, шмат вяскоўцаў уцякала ў гарады, бо там для рабочых выдавалі харчаванне. Людзі спрабавалі таксама уцячы ў Беларусь і Расію, аднак межы Украіны ахоўваліся вайскоўцамі і зрабіць гэта не заўсёды ўдавалася.

Паводле меркаванняў украінскіх гісторыкаў, Галадамор на Украіне дапамог зламаць супраціўленне калектывізацыі, якое там было вельмі моцным.

www.nn.by, Выява www.rosbalt.ru

Даданне каментара



Вашае Імя:
Ваш E-Mail:
Код: Улучыце гэты малюначак для адлюстраваньня кода бясьпекі
абнавіць код
Увядзіце код




«    Вер 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Леанід Маракоў

Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»


Мартыралёг Беларусі – знайдзі сваіх!

Cайт пра злачынствы і ахвяраў камунізму ў Беларусі XX ст.



Ветэраны Адраджэньня

Сайт Беларускага грамадскага аб'яднаньня "Ветэраны Адраджэньня"



Мы - Нацыя! (Нацыя - SOS!)

Сайт нацыянальнай памяці.



Беларуская Нацыянальная Памяць

Сайт супольнасьці "Беларуская Нацыянальная Памяць"



Усіх, хто мае інфармацыю і матэрыялы па гэтай тэме, якія могуць быць зьмешчаныя тут для шырокага распаўсюду, мае жаданьне і магчымасьць дапамагчы ў зьбіраньні матэрыялаў, сканаваньні і вычытцы, дасканаленьні гэтага сайту, ласкава запрашаем да супрацоўніцтва. Наша пошта: represii@gmail.com.