Пра нас English Ліст да нас

Праект Пакаянне » Навіны » Палітыка » Унук Сталіна адстойвае гонар дзеда

Унук Сталіна адстойвае гонар дзеда

19 студзеня 2010 | Палітыка |
da kamunizmu!Унук Іосіфа Сталіна, Яўген Джугашвілі, патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць супрацоўнікаў СБУ і суддзяў, якія прызналі ягонага дзеда вінаватым ў арганізацыі Галадамору ва Украіне ў 1932-1933 гадах.

Такое патрабаванне ён агучыў у лісце да генпракурора Украіны Аляксандра Мядзьведзька.

«Не ўдаваючыся ў сутнасць гэтага ілжывага абвінавачання, больш дарэчнага для галоўнага ворага Сталіна Гітлера, а не для абвінаваўцы, як бы дэмакратычнай дзяржавы, звяртаю увагу, што нават з фармальнага пункту гледжання ў пачатку 30-х гадоў на тэрыторыі Украіны і ў свеце генацыд не з'яўляўся злачынствам » – заяўляе ўнук Сталіна.

«Судзьдзі не маглі не ведаць, што артыкул 442 КК Украіны, якая прадугледжвае пакаранне за генацыд, быў уведзены ва Украіне ў 1990-х гадах і прызначаны для разгляду дзеянняў сучасных лідэраў – Краўчука, Кучмы і Юшчанкі, а не спраў майго ўжо памерлага дзеда» – сцвярджае Яўген Джугашвілі ў адказ на вердыкт Апеляцыйнага суду Кіеву ад 13 студзеня гэтага году. «Такім чынам, здзяйсненне маім дзедам якіх-небудзь злачынстваў па законах савецкай і сучаснай Украіны – цынічная выдумка» – заяўляе Джугашвілі.

«Службоўцы СБУ і суддзі цынічна абышлі пункт 1 артыкула 7 Еўраканвенцыі аб абароне правоў чалавека, паводле якога ніхто не можа быць асуджаны за дзеянне або за бяздзеянне, якое, згодна дзейнаму законадаўству, на момант учынення не з'яўлялася злачынствам.

Прашу супраць асоб, што зганьбілі майго дзеда, узбудзіць крымінальную справу і дамагчыся іх пакарання» – заявіў Джугашвілі ў сваім відэазвароце.

Паводле nn.by

Даданне каментара



Вашае Імя:
Ваш E-Mail:
Код: Улучыце гэты малюначак для адлюстраваньня кода бясьпекі
абнавіць код
Увядзіце код




«    Вер 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Леанід Маракоў

Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»


Мартыралёг Беларусі – знайдзі сваіх!

Cайт пра злачынствы і ахвяраў камунізму ў Беларусі XX ст.



Ветэраны Адраджэньня

Сайт Беларускага грамадскага аб'яднаньня "Ветэраны Адраджэньня"



Мы - Нацыя! (Нацыя - SOS!)

Сайт нацыянальнай памяці.



Беларуская Нацыянальная Памяць

Сайт супольнасьці "Беларуская Нацыянальная Памяць"



Усіх, хто мае інфармацыю і матэрыялы па гэтай тэме, якія могуць быць зьмешчаныя тут для шырокага распаўсюду, мае жаданьне і магчымасьць дапамагчы ў зьбіраньні матэрыялаў, сканаваньні і вычытцы, дасканаленьні гэтага сайту, ласкава запрашаем да супрацоўніцтва. Наша пошта: represii@gmail.com.