Пра нас English Ліст да нас

Праект Пакаянне » Навіны » Грамадзтва » Кузьняцоў: "Нацыянальны архіў "разгрузіўся" дзякуючы КДБ"

Кузьняцоў: "Нацыянальны архіў "разгрузіўся" дзякуючы КДБ"

04 лютага 2010 | Грамадзтва |
Ігар КузьняцоўДырэктар Нацыянальнага архіву Беларусі Вячаслаў Селяменеў запэўніў, што ў архіве практычна не засталося засакрэчаных дакумэнтаў. Маўляў, ад 1 мільёна спраў, якія там захоўваюцца, засакрэчанымі застаюцца ня болей за паўтысячы.


Выказваньне камэнтуе дасьледчык рэпрэсіяў, гісторык Ігар Кузьняцоў, які не адзін год правёў у самых розных архіўных установах:
“Вячаславу Дзьмітрыевічу можна паверыць па факту толькі ў пэўнай ступені. У якім сэнсе? Бо тады трэба назваць, якія дакумэнты былі перададзеныя ў архіў КДБ. Дакладней, туды вярнуліся зь ліку тых, якія дагэтуль знаходзіліся Нацыянальным архіве. Альбо тыя дакумэнты, якія па якіхсьці актах перапісу былі зьнішчаныя за ўвесь час існаваньня архіва.

Ня толькі ў нашым, але і ў любым заходнім архіве, ёсьць катэгорыя спраў, якая знаходзіцца на закрытым захоўваньні, якая ні для прэсы, ні для карыстальнікаў архіву не рассакрэчваецца. Таму, на жаль, ведаючы сыстэму былых савецкіх архіваў (а ў нас мала што зьмянілася), магу сказаць: так, канечне, шмат спраў, пачынаючы з пэрыяду перабудовы, былі адкрытыя. Але вельмі шмат спраў было зьнішчана, вельмі шмат спраў пераведзеныя на той рэжым захоўваньня, пра які мы папросту ня ведаем і ўявіць ня можам.

І нават калі прыйдзе нейкая камісія і папросіць паказаць опісы, то нам іх пакажуць. І там насамрэч будзе лічыцца ўсяго 500 спраў для закрытага захоўваньня. Але, па-першае, мы ніколі не даведаемся праўду, колькі сёньня ў гэтым архіве знаходзіцца матэрыялу. Па-другое, ёсьць такое паняцьце як сакрыцьцё інфармацыі, калі нейкія справы з таго ж Нацыянальнага архіву захоўваюцца зараз у зусім іншым месцы, пра якое мы ня ведаем і не здагадваемся”.

www.svaboda.org

Даданне каментара



Вашае Імя:
Ваш E-Mail:
Код: Улучыце гэты малюначак для адлюстраваньня кода бясьпекі
абнавіць код
Увядзіце код




«    Вер 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Леанід Маракоў

Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»


Мартыралёг Беларусі – знайдзі сваіх!

Cайт пра злачынствы і ахвяраў камунізму ў Беларусі XX ст.



Ветэраны Адраджэньня

Сайт Беларускага грамадскага аб'яднаньня "Ветэраны Адраджэньня"



Мы - Нацыя! (Нацыя - SOS!)

Сайт нацыянальнай памяці.



Беларуская Нацыянальная Памяць

Сайт супольнасьці "Беларуская Нацыянальная Памяць"



Усіх, хто мае інфармацыю і матэрыялы па гэтай тэме, якія могуць быць зьмешчаныя тут для шырокага распаўсюду, мае жаданьне і магчымасьць дапамагчы ў зьбіраньні матэрыялаў, сканаваньні і вычытцы, дасканаленьні гэтага сайту, ласкава запрашаем да супрацоўніцтва. Наша пошта: represii@gmail.com.