Пра нас English Ліст да нас

Праект Пакаянне » Навіны » Палітыка » Крымінальная справа Юрыя Казака будзе разгледжаная ў судзе касацыйнай інстанцыі

Крымінальная справа Юрыя Казака будзе разгледжаная ў судзе касацыйнай інстанцыі

03 лютага 2010 | Палітыка |
Крымінальная справа Юрыя Казака будзе разгледжаная ў судзе касацыйнай інстанцыіКрымінальная справа Наваградскага актывіста БХД Юрыя Казака 18 лютага будзе разгледжаная ў судзе касацыйнай інстанцыі ў памяшканні Гарадзенскага абласнога суду.

Гэта сталася адказам на касацыйную скаргу адваката Казака Паўла Сапелкі, дасланую ў Судовую калегію па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суду 20 студзеня.

Адвакат патрабаваў адмены вырака Юрыю Казаку па справе помніка Леніну, а таксама накіраваць справу на новае судовае разбіральніцтва ў суд першай інстанцыі.

Нагадаем, 11 студзеня Наваградскі суд за абліты зялёнай фарбай помнік Леніну пастанавіў выплаціць Юрыю Казаку штраф у памеры 250 базавых велічыняў за адзін месяц (8 млн.750 тысячаў рублёў).

Павел Сапелка сцвярджае, што суд неабгрунтавана крытычна ацаніў паказанні Юрыя Казака, што тычыцца матываў яго дзеянняў. Таксама суд не цалкам прыняў да ўвагі і памылкова ацаніў паказанні сведкаў.

 

Нагадаем, у ноч з 6 на 7 лістапада ў горадзе мясцовы помнік Леніну быў абліты зялёнай фарбай. З гэтай нагоды тады ж былі затрыманыя моладзевыя актывісты БХД. Дзеянні Казака ахарактарызаваныя як “наўмысныя, парушаючыя грамадскі парадак і вызначаныя асаблівым цынізмам”. Падлічаны і ўрон, які нанёс актывіст “з мэтай знявагі грамадскіх інтарэсаў і гістарычных традыцый, выкарыстоўваючы лакафарбавы матэрыял”. Ён склаў 3.740 рублёў. Частка 1-я артыкула 339 прадугледжвае пакаранне: 3 гады турмы, так званая “хімія” альбо штраф.

Разгляд справы адбудзецца 18 лютага, пачатак у 9.30 у памяшканні Гарадзенскага абласнога суду па адрасе: Горадня, вул.Карбышава, 20, першы паверх, заля №1.

Паводле сайта "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі" 

Даданне каментара



Вашае Імя:
Ваш E-Mail:
Код: Улучыце гэты малюначак для адлюстраваньня кода бясьпекі
абнавіць код
Увядзіце код




«    Вер 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Леанід Маракоў

Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»


Мартыралёг Беларусі – знайдзі сваіх!

Cайт пра злачынствы і ахвяраў камунізму ў Беларусі XX ст.



Ветэраны Адраджэньня

Сайт Беларускага грамадскага аб'яднаньня "Ветэраны Адраджэньня"



Мы - Нацыя! (Нацыя - SOS!)

Сайт нацыянальнай памяці.



Беларуская Нацыянальная Памяць

Сайт супольнасьці "Беларуская Нацыянальная Памяць"



Усіх, хто мае інфармацыю і матэрыялы па гэтай тэме, якія могуць быць зьмешчаныя тут для шырокага распаўсюду, мае жаданьне і магчымасьць дапамагчы ў зьбіраньні матэрыялаў, сканаваньні і вычытцы, дасканаленьні гэтага сайту, ласкава запрашаем да супрацоўніцтва. Наша пошта: represii@gmail.com.