Праект Пакаянне » Навіны » Палітыка » Улады бароняць Курапаты ад ушанаваньня
Улады бароняць Курапаты ад ушанаваньня
На стэндзе напісана: «Мэмарыял Курапаты. Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 1937‑1941 гадоў. На гэтым месцы супрацоўнікі НКУС БССР зьнішчалі людзей. Ва ўрочышчы налічвалася больш за 500 масавых пахаваньняў людзей. З 1988 года намаганьнямі грамадзкасьці пачаў стварацца народны мэмарыял памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій». Тут жа мапа ўрочышча з умоўнымі абазначэньнямі. Міліцыянты патлумачылі, што ўсталяваць стэнд можна толькі з дазволу Менскага райвыканкаму. Увечары 3 чэрвеня ў Курапатах прайшла жалобная акцыя, падчас якой на адным з крыжоў была ўсталяваная ўжо пятая мэмарыяльная шыльда. Яна сьведчыць пра тое, што пад час эксгумацыі, якую праводзіла дзяржаўная камісія 20 гадоў таму, тут былі знойдзены парэшткі 62 чалавек. Паводле Радыё Свабода |


