Праект Пакаянне » Пра нас
“Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”
Мэта:Задачы:
1) Зьбіраньне інфармацыі і інфармаваньне беларускага народу пра рэпрэсіі савецкіх часоў: пра ахвяраў, месцы растрэлаў і вядомых катаў, чыімі імёнамі названыя вуліцы нашых гарадоў;
2) Кампаніі па ўсталяваньні помнікаў на месцах растрэлаў, ушанаваньні памяці ахвяраў рэпрэсіяў, перайменаваньні вуліцаў, названых імёнамі катаў.
3) Спрыяньне пераемнасьці пакаленьняў ахвяраў ранейшых і цяперашніх рэпрэсіяў, давядзеньне да сёньняшняй актыўнай моладзі, што яны зараз існуюць і змагаюцца найперш дзякуючы таму, што і раней былі людзі, якія цаной сваіх жыцьцяў захавалі для нашчадкаў каштоўнасьці чалавечай годнасьці, беларускай нацыянальнай мовы і культуры, свабоды і незалежнасьці нашай краіны.
Мерапрыемствы:
1) Экскурсіі на Курапаты і іншыя месцы растрэлаў ў Менску (і ў перспектыве – у іншых гарадах Беларусі)
2) Прэзэнтацыі па ахвярах і катах часоў савецкіх рэпрэсіўя, паказ фільмаў на гэтую тэматыку з правядзеньнем далейшых дыскусіяў.
3) Сустрэчы з былымі ахвярамі савецкіх рэпрэсіяў, наведваньне і ушанаваньне іх маладымі актывістамі БХД і іншых ініцыятываў, збор сродкаў на патрэбы гэтых людзей.
4) Збор і распаўсюд інфармацыі па рэпрэсіях праз дыскі, улёткі, буклеты, адпаведную старонку на сайце БХД http://represii-by.info. Ушанаваньне памяці і распаўсюд інфармацыі пра міжнародны дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 30 кастрычніка, а таксама пра 29 кастрычніка 1937 г. – чорны дзень гісторыі беларускай культуры, калі ў Менску былі растраляна 22 беларускія літаратары, а разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлегенцыі ўсяго загінула каля 100 чалавек.
5) Кантакты і ўзаемадапамога ў працы тым людзям, якія ўжо займаюцца ўшанаваньнем памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў савецкага часу.


