Нарадзілася 09.08.1910 г. у маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласці Гарадзенскага павета (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці) у сялянскай сям'і. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе жыў і вучыўся ва ўніверсітэце яе муж Янка Геніюш. Уключылася ў жыццё беларускай эміграцыі, у дзейнасць урада БНР (нейкі час была яго сакратаром). У час нямецкай акупацыі друкавалася ў газетах «Раніца», «Беларускі работнік», у часопісе «Новы шлях» і інш. У 1948 г. арыштавана і перавезена ў Менск. Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР асуджана на 25 гадоў зняволення ў папраўча-працоўных лагерах. Камісія Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30.05.1956 г. абвінавачванне прызнала абгрунтаваным, але тэрмін пакарання быў зменшаны да 8 гадоў. Пераехала ў пасёлак Зэльву, што на Гарадзеншчыне, дзе жыла, не прыняўшы савецкага падданства. У беларускім савецкім друку выступала з 1963 г.
Памерла 07.04.1983 г. |
Кобец Рыгор (сапр. Мусіевіч-Сандыга Міхаіл), драматург, празаік, сцэнарыст. У 1938 г. рэпрэсіраваны ў Бірабіджане. У 1939 г. апраўданы. У 1941 г. быў зноў арыштаваны, у 1942 г. рашэннем Асобай нарады прыгавораны да 10 год зняволення ў лагерах. Адбываў пакаранне на будоўлях чыгункі ў Тайшэце, Манголіі, у Забайкаллі. З 1951 г. - на пажыццёвым пасяленні ў Кіргізіі. У 1958 г. вярнуўся ў Менск. Справа перагледжана 19.10.1960 г. Хабараўскім краявым судом, і Пастанова Асобай нарады СССР ад 04.10.1942 г. адменена. У 1963 г. быў пазбаўлены персанальнай пенсіі рэспубліканскага значэння за прыналежнасць да анархістаў. |
Максім Гарэцкі. Класік беларускай літаратуры, празаік, драматург, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, лексікограф, фалькларыст. У 1922 двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі ў Вільні. У 1930 г. арыштаваны ў Менску па справе Саюза вызвалення Беларусі і ў красавіку 1931 г. асуджаны на 5 гадоў высылкі ў г. Вятку. Зноў арыштаваны 4.11.1937. Паводле рашэння «тройкі» НКВД расстраляны. Рэабілітаваны 15.11.1957. |
Кляшторны Тодар. Беларускі паэт, перакладчык. Працаваў на радыё, у рэспубліканскіх газетах і часопісах. Быў сябрам «Маладняка», «Узвышша», БелАПП. Восенню 1936 г. арыштаваны у Менску. 29.10.1937 г. асуджаны пазасудовым органам НКВД і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 30.10.1937 г. Рэабілітаваны ў 1957 г. |
Сяднёў Масей. Беларускі паэт, пісьменнік, дзеяч эміграцыі. У кастрычніку 1936 г. арышатваны і пазней асуджаны на 6 гадоў па абвінавачванін ў нацдэмаўшчыне, сасланы на Калыму, але 1940 г. ізноў прывезены у Мінск на паўторнае следства. Знаходзіўся ў турме на Валадарскага да пачатку ІІ Сусветнай вайны. У першыя дні вайны ўцёк з-пад расстрэла на этапе каля м.Чэрвень. |
|
Нёманскі Янка (сапр. Пятровіч Іван) празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзеяч. 27.04.1937 г. быў арыштаваны і асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у кастрычніку 1937 г. да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 30.10.1937 г. |
Астапенка Змітрок, паэт, перакладчык. У 1933 г. па справе «Беларускай народнай грамады». Асуджаны на тры гады высылкі. У 1936 г. арыштаваны паўторна і асуджаны на 8 год пазбаўлення волі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны - на фронце. Загінуў 07.10.1944 г. у Карпатах. |
Галавач Платон, нарадзіўся 18.04.1903 г. у вёсцы Пабокавічы Бабруйскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. |
Ігнат Сымонавіч Дварчанін, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, літаратуразнавец, паэт, нарадзіўся [27 траўня 1895] у в.Погіры Слонімскага павету Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі раён. |

Ларыса Геніюш - беларуская паэтка, праваслаўная хрысціянка, пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. У Геніюш Празе была сакратаркай Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі на эміграцыі, да канца жыцьця заставалася грамадзянкай БНР, не прыняўшы савецкага падданства.
Максім Гарэцкі.
Сяднёў Масей. Беларускі паэт, пісьменнік, дзеяч эміграцыі. У кастрычніку 1936 г. арышатваны і пазней асуджаны на 6 гадоў па абвінавачванін ў нацдэмаўшчыне, сасланы на Калыму, але 1940 г. ізноў прывезены у Мінск на паўторнае следства. Знаходзіўся ў турме на Валадарскага да пачатку ІІ Сусветнай вайны. У першыя дні вайны ўцёк з-пад расстрэла на этапе каля м.Чэрвень.
Хадыка Ўладзімір, беларускі паэт і перакладчык. Арыштаваны ў1936 г, у канцы 1937-га асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Загінуў у1940 г. на будоўлі чыгункі каля Ўлан-Удэ.

