Пра нас English Ліст да нас
Апет Іван Цімафеевіч. Памяці патрыёта.У нядзелю 4 ліпеня адышоў у лепшы свет Іван Цімафеевіч Апет, шчыры беларускі патрыёт, вязень сталінскага ГУЛАГу, сведка і ўдзельнік драматычных падзеяў, што разгортваліся на Беларусі падчас Другой сусьветнай вайны.
Вера Касмовіч Удзельніца пасьляваеннага антысавецкага падпольнага руху. Нарадзілася ў 1928 годзе ў мястэчку Гарадзея на Нясьвіжчыне. Падчас нямецкай акупацыі вучылася ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. У 1949 годзе арыштаваная па справе «Саюзу змаганьня за незалежнасьць Беларусі». Засуджаная на 10 гадоў лягераў і 5 гадоў пазбаўленьня правоў. Пасьля вызваленьня ў 1955 годзе вярнулася ў Беларусь. Рэабілітаваная ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду БССР 24.8.1967. Жыве ў родным мястэчку Гарадзея.
Сяргей Восіпавіч Баран (Баранаў), актыўны дзеяч грамадска-палітычнага жыцця Гарадзешчыны 20-х гг. Двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1922 і 1923 гг. У 1923 г. быў асуджаны прыгаворам Беластоцкага акруговага суду на 6 год турмы. У 1926 года  загадам прэзідэнта Польшчы быў звольнены. У 1928 годзе нелегальна перайшоў у БССР. З 1935 года зняволены ў Дальлагу, пазней расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

 

Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч, кіраўнік Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, сябра Рады БНР, арганізатар беларускіх пачатковых школ, загадчык беларускімі настаўніцкімі курсамі ў Вільні, заснавальнік Беларускай партыі незалежных сацыялістаў, публіцыст, дырэктар Беларускага дзяржаўнага гістарычнага музея. Арыштаваны польскімі ўладамі 15 студзеня 1927 года. У маі 1928 года прыгавораны да 12 год зняволення. Датэрмінова вызвалены вясной 1930 года. У кастрычніку 1930 года рашэннем ЦК КПЗБ перапраўлены ў Мінск. 9 студзеня 1934 года рашэннем судовай калегіі АДПУ БССР быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання з заменай на 10 год папраўча-працоўных лагераў. Пакаранне адбываў на Салаўках. Асобай тройкай НКУС БССР 14 лістапада 1938 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Расціслаў Лапіцкі арганізатар і кіраўнік пасляваеннага антысавецкага моладзевага падполля. У 1944 годзе ўпершыню арыштаваны за сувязі з нацыянальным падполлем. Як малалетак, атрымаў тры гады турмы. Па амнiстыi вызвалены ў 1945 г., працягваў вучыцца ў школе. Пасля масавага з’яўлення ў Смаргоні антыкамунiстычных улётак у снежні 1949 г. арыштаваны. Аднак пасля тыдня допытаў яго вызвалілі. Жыў на нелегальным становішчы. У 1950 г.  знясілены і хворы ізноў быў схоплены эмгэбістамі. На допытах жорстка катавалi. 15 чэрвеня 1950 года ў Маладзечне адбыўся суд па абвінавачанні не толькі ў «вражеской пропаганде», але і ў здзяйсненні тэрарыстычных актаў. Сведчанні Расціслава Лапіцкага на судзе былі прамовамі-абвінавачаннямі рэжыму. Трыбунал БВА прыгаварыў да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 28.10.1950 г.
«    Вер 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Леанід Маракоў

Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»


Мартыралёг Беларусі – знайдзі сваіх!

Cайт пра злачынствы і ахвяраў камунізму ў Беларусі XX ст.



Ветэраны Адраджэньня

Сайт Беларускага грамадскага аб'яднаньня "Ветэраны Адраджэньня"



Мы - Нацыя! (Нацыя - SOS!)

Сайт нацыянальнай памяці.



Беларуская Нацыянальная Памяць

Сайт супольнасьці "Беларуская Нацыянальная Памяць"



Усіх, хто мае інфармацыю і матэрыялы па гэтай тэме, якія могуць быць зьмешчаныя тут для шырокага распаўсюду, мае жаданьне і магчымасьць дапамагчы ў зьбіраньні матэрыялаў, сканаваньні і вычытцы, дасканаленьні гэтага сайту, ласкава запрашаем да супрацоўніцтва. Наша пошта: represii@gmail.com.