Пра нас English Ліст да нас

Из почти 22 тысяч польских военнослужащих, расстрелянных в Катыни, не менее четверти составляют белорусы и уроженцы БеларусиИсторик Игорь Кузнецов полагает, что из почти 22 тысяч польских военнослужащих, расстрелянных в Катыни, не менее четверти составляют белорусы и уроженцы Беларуси.

«Те, кто на небесах, наверное, понимают, что мы не бросали их здесь»Активисты белорусского гражданского общества посетили Катынь и отдали дань памяти расстрелянным офицерам польской армии. По оценкам историка Игоря Кузнецова, среди покоящихся в Катыни до 50% составляют уроженцы Беларуси или белорусы по национальности.


Беларускія дэмакраты заклікалі адмовіцца ад помнікаў сталіністам23 жніўня актывісты беларускіх дэмакратычных арганізацый наведалі мэмарыял Катынь пад Смаленскам, дзе 70 гадоў таму былі расстраляныя болей за 20 тысяч польскіх грамадзянаў. Актывісты прынялі зварот да краінаў АБСЭ, у якім заклікалі грамадзянаў дамагацца перайменаваньня гарадоў, якія носяць імёны адказных за расстрэл у Катыні дзеячаў сталінскага рэжыму, а таксама дэмантажу помнікаў гэтым дзеячам, якія яшчэ захаваліся ў краінах АБСЭ.

23 жніўня – Дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізмуСёньня, 23 жніўня, – Агульнаэўрапейскі Дзень памяці ахвяр усіх таталітарных і аўтарытарных рэжымаў. Эўрапейскі Парлямэнт абвесьціў гэты дзень на знак памяці пра падпісаньне "Пакта Молатава-Рыбэнтропа", які паспрыяў разьвязваньню Другой усясьветнай вайны. У Эўропе гэта адзіны дзень усіх ахвяраў – і нацызму, і камунізму. Гэткім чынам абодва рэжымы па сутнасьці ўраўняныя.

23 жніўня – Дзень памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаўДругі год запар 23 жніўня будзе адзначацца агульнаэўрапейскі Дзень памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў. Адпаведную рэзалюцыю 3 ліпеня 2009 году прыняла Парлямэнцкая Асамблея Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе.

 

altСтрашный голодомор тридцатых годов историки обычно связывают с Украиной и Россией. Недавно рассекреченные документы показывают: голод в Беларуси также имел ужасные последствия. [эксклюзив - рассекреченные документы]




Як вершы Геніюш з Гулагу траплялі на волюПасьля абвяшчэньня прысуду – 25 гадоў пазбаўленьня волі – Ларысу і Янку Геніюшаў не адразу адвезьлі ў турму. За вокнамі згасаў кароткі зімовы дзень, зьняволеныя доўга сядзелі ў пустой залі, агаломшаныя такім суровым выракам Вярхоўнага суду. У галаве Ларысы Антонаўны ўзьніклі і шматкроць паўтарыліся радкі: “Дзе гора, дзе боль свой дзенеш, паэтка Ларыса Геніюш?” Верш пазьней так і не дапісаўся. У перасыльных турмах, у першыя гады гулагаўскай катаргі было не да вершаў. Але ГУЛАГ не прымусіў замаўчаць паэтку. Да нас дайшло нямала яе твораў, напісаных за калючым дротам. Як жа яны траплялі на волю?

На перайменаваньне вуліцы Савецкай няма грошайГалоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама адмовіла грамадзянам у перайменаваньні вуліцы Савецкай у Зэльве ў вуліцу імя Ларысы Геніюш.

Ці ўдзельнічала Ларыса Геніюш ў ІІ Усебеларускім кангрэсеУлетку 2004 году ў Вільні мне давялося сустрэцца з апошнім пазасталым на той час у жывых дэлегатам ІІ Усебеларускага кангрэсу Аляксеем Анішчыкам-Чэмерам. Мы сядзелі ў яго застаўленай кніжнымі паліцамі невялічкай кватэрцы. Гаспадар час ад часу ўставаў з канапы і выцягваў з патаемнага закутка то рэдкі заходнебеларускі часопіс, то стосік старых фатаздымкаў, то аўтограф Натальлі Арсеньневай на кнізе “Сягоньня” (1944)…

200 мільёнаў рублёў за пяць гадоў ГУЛАГуДом састарэлых на ўскрайку вёскі Жухавічы, пад Карэлічамі. Тут, у невялікім пакойчыку, жыве 89-гадовы вязень ГУЛАГУ Аляксандр Сафронавіч Доўбік. У 1958 годзе настаўнік Аляксандр Доўбік напісаў лісты з жорсткай крытыкай савецкага ладу і даслаў іх прэзідэнту ЗША Эйзенхаўэру, прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі Ідэну ды прэм’еру Індыі Нэру. Лісты, натуральна, перахапіла КДБ. Аўтара знайшлі і асудзілі да 10 гадоў катаргі і 5 гадоў паражэння ў правах. Фактычна, Аляксандар Доўбік адседзеў у лагеры ў Мардовіі пяць год — выпусцілі пасля таго, як напісаў касацыйную скаргу. Сёння, нягледзячы на паважны ўзрост, спадар Доўбік ідзе ў рашучы наступ на дзяржаву, патрабуючы 200 мільёнаў рублёў кампенсацыі за рэпрэсіі. Яго судовая позва выклікала пярэпалах у фінансавым аддзеле Карэліцкага райвыканкаму. Дамагаючыся справядлівасці, Аляксандар Доўбік дайшоў ажно да Вярхоўнага суда. Калі і там не дапамогуць, ён збіраецца звярнуцца да кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Макея.

«    Вер 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Леанід Маракоў

Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»


Мартыралёг Беларусі – знайдзі сваіх!

Cайт пра злачынствы і ахвяраў камунізму ў Беларусі XX ст.



Ветэраны Адраджэньня

Сайт Беларускага грамадскага аб'яднаньня "Ветэраны Адраджэньня"



Мы - Нацыя! (Нацыя - SOS!)

Сайт нацыянальнай памяці.



Беларуская Нацыянальная Памяць

Сайт супольнасьці "Беларуская Нацыянальная Памяць"



Усіх, хто мае інфармацыю і матэрыялы па гэтай тэме, якія могуць быць зьмешчаныя тут для шырокага распаўсюду, мае жаданьне і магчымасьць дапамагчы ў зьбіраньні матэрыялаў, сканаваньні і вычытцы, дасканаленьні гэтага сайту, ласкава запрашаем да супрацоўніцтва. Наша пошта: represii@gmail.com.