Пра нас English Ліст да нас
29 чэрвена ў Курапатах прайшло традыцыйнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму (Фота)Традыцыйнае штомесячнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму прайшло 29 чэрвеня ў менскім урочышчы Курапаты. Больш за 40 моладзевых актывістаў, палітыкаў і былых вязняў ГУЛАГу пад бел-чырвона-белымі сцягамі ўсклалі да мемарыяльных знакаў кветкі, запалілі знічкі, ушанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяраў камунізму, выканалі духоўны гімн "Магутны Божа". 
altШтогод пачынаючы ад 1989 года напрыканцы чэрвеня ва ўрочышчы Цагельня ля гораду Чэрвень (колішні Ігумен) ладзяцца памінальныя акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. 26 чэрвеня 1941 г. тут былі расстраляныя вязьні чэрвеньскай перасыльнай турмы. Сярод вязьняў, апроч беларусаў, былі палякі і літоўцы з далучаных да СССР у 1939-1940 гг. земляў.
altУ суботу 29-га траўня а 18-ай гадзіне ў Курапатах адбудзецца традыцыйная акцыя памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў.  Неабыякавыя людзі ізноў прыйдуць на гэтае журботнае, сьвятое для беларусаў месца, каб запаліць сьвечкі, ускласьці кветкі, памаліцца за нашых бязьвінна загінулых продкаў, каб гэтая трагедыя больш не паўтарылася. Гісторыкі і грамадскія дзеячы распавядуць пра гісторыю сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.
месца пакутаўАктывіст «Маладога фронту» Стась Стэсік атрымаў дыплём І ступені за тэму «Курапаты як сымбаль злачынстваў сталінізму» на міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі сярод школьнікаў. Стась абапіраўся на апублікаваныя артыкулы і публікацыі ў інтэрнэце, а таксама скарыстаўся фатаздымкамі пра акты вандалізму ў мэмарыяльным комплексе. Пэдагогі і навукоўцы палічылі гэтую працу цікавай і актуальнай.
паваленыя крыжыСябра моладзі БНФ Андрэй Ігнатчык, які прыйшоў у Курапаты ўвечары на Вялікдзень, пабачыў пікнік на костках і зламаныя крыжы, якія палілі на вогнішчы. Глядзіце фотарэпартаж.
06 красавіка 2010 | Навіны » Курапаты | Каментароў: 0 |
КурапатыУ панядзелак 29 сакавіка а 17:00 у Курапатах адбылася традыцыйная акцыя ўшанаваньня памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. Акцыя была прысьвечана сямідзесяцігодзьдзю расстрэлаў афіцэраў польскай арміі НКВД у красавіку-траўні 1940 года ў Катыні, Харкаве і Цьвяры, а таксама ў турмах Заходняй Беларусі і Украіны. Пра падзеі распавядаў кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў.
31 сакавіка 2010 | Навіны » Курапаты | Каментароў: 0 |
Помнік у КатыніТрадыцыйная акцыя ўшанаваньня  памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў, якая пройдзе ў панядзелак 29 сакавіка ў 17.00 у Курапатах,  будзе прысьвечаная 70-годзьдзю расстрэлаў афіцэраў польскай арміі НКВД у красавіку-траўні 1940 года ў Катыні, Харкаве і Цьвяры, а таксама ў турмах Заходняй Беларусі і Украіны. Пра гэтыя падзеі распавядзе кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў.
29 сакавіка 2010 | Навіны » Курапаты | Каментароў: 0 |
КурапатыКаля трох дзясяткаў чалавек наведалі Курапацкі мэмарыял, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Актывісты дэмакратычнага руху напрыканцы кожнага месяцу гнаведваюць народны помнік, запальваюць там сьвечкі і ўскладаюць кветкі.
alt29 студзеня прадстаўнікі дэмакратычнага руху правялі ў Курапатах чарговую акцыю ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Пераважная большасьць удзельнікаў гэтай акцыі — прадстаўнікі моладзевага дэмакратычнага руху.


31 студзеня 2010 | Навіны » Курапаты | Каментароў: 0 |
У Курапатах прайшла традыцыйная акцыя ўшанавання ахвяраў сталінізмуВа ўрочышчы Курапаты 29 снежня прайшло традыцыйнае штомесячнае ўшанаваньне ахвяраў сталінізму. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Паводле яго словаў, каля 20 ўдзельнікаў ушанавання - у асноўным моладзевыя дэмакратычныя актывісты - пад бел-чырвона-белым сцягам усклалі кветкі да мемарыяльных сімвалаў. Удзельнікі ўшанавання запалілі знічкі, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых, выканалі духоўны гімн «Магутны Божа».
30 сьнежня 2009 | Навіны » Курапаты | Каментароў: 0 |
«    Вер 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Леанід Маракоў

Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»


Мартыралёг Беларусі – знайдзі сваіх!

Cайт пра злачынствы і ахвяраў камунізму ў Беларусі XX ст.



Ветэраны Адраджэньня

Сайт Беларускага грамадскага аб'яднаньня "Ветэраны Адраджэньня"



Мы - Нацыя! (Нацыя - SOS!)

Сайт нацыянальнай памяці.



Беларуская Нацыянальная Памяць

Сайт супольнасьці "Беларуская Нацыянальная Памяць"



Усіх, хто мае інфармацыю і матэрыялы па гэтай тэме, якія могуць быць зьмешчаныя тут для шырокага распаўсюду, мае жаданьне і магчымасьць дапамагчы ў зьбіраньні матэрыялаў, сканаваньні і вычытцы, дасканаленьні гэтага сайту, ласкава запрашаем да супрацоўніцтва. Наша пошта: represii@gmail.com.