Жыць для Беларусі



Адзінай мэты не зракуся,
I сэрца мне не задрыжыць.
Як жыць, дык жыць для Беларусі,
А без яе — зусім не жыць!

Апошнія навіны

Як вершы Геніюш з Гулагу траплялі на волюПасьля абвяшчэньня прысуду – 25 гадоў пазбаўленьня волі – Ларысу і Янку Геніюшаў не адразу адвезьлі ў турму. За вокнамі згасаў кароткі зімовы дзень, зьняволеныя доўга сядзелі ў пустой залі, агаломшаныя такім суровым выракам Вярхоўнага суду. У галаве Ларысы Антонаўны ўзьніклі і шматкроць паўтарыліся радкі: “Дзе гора, дзе боль свой дзенеш, паэтка Ларыса Геніюш?” Верш пазьней так і не дапісаўся. У перасыльных турмах, у першыя гады гулагаўскай катаргі было не да вершаў. Але ГУЛАГ не прымусіў замаўчаць паэтку. Да нас дайшло нямала яе твораў, напісаных за калючым дротам. Як жа яны траплялі на волю?

19 жніўня 2010 | Каментароў: 0

На перайменаваньне вуліцы Савецкай няма грошайГалоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама адмовіла грамадзянам у перайменаваньні вуліцы Савецкай у Зэльве ў вуліцу імя Ларысы Геніюш.

17 жніўня 2010 | Каментароў: 0

Ці ўдзельнічала Ларыса Геніюш ў ІІ Усебеларускім кангрэсеУлетку 2004 году ў Вільні мне давялося сустрэцца з апошнім пазасталым на той час у жывых дэлегатам ІІ Усебеларускага кангрэсу Аляксеем Анішчыкам-Чэмерам. Мы сядзелі ў яго застаўленай кніжнымі паліцамі невялічкай кватэрцы. Гаспадар час ад часу ўставаў з канапы і выцягваў з патаемнага закутка то рэдкі заходнебеларускі часопіс, то стосік старых фатаздымкаў, то аўтограф Натальлі Арсеньневай на кнізе “Сягоньня” (1944)…

17 жніўня 2010 | Каментароў: 0

Чым газэта «Раніца» застанецца ў гісторыі. Міхась СкоблаЯнка Купала дэбютаваў як паэт на старонках менскай расейскамоўнай газэты «Северо-Западный край». Якуба Коласа адкрыла віленская газэта «Наша доля». Максім Багдановіч пачаў друкавацца ў сёньня легендарнай «Нашай Ніве» — «першай беларускай газэце з рысункамі». Мы сёньня з удзячнасьцю згадваем гэтыя выданьні ды іхніх рэдактараў.

Паэткай Ларысай Геніюш апекавалася газэта «Раніца», якая выдавалася ў Бэрліне са сьнежня 1939 па сакавік 1945 году. На яе старонках былі надрукаваныя каля двухсот вершаў паэткі, крытычныя агляды яе творчасьці, біяграфічныя матэрыялы. Ужо адно гэта змушае нас больш пільна прыгледзецца да гэтага выданьня.

15 жніўня 2010 | Каментароў: 0

«Белсат» зняў першы ў гісторыі дакументальны фільм пра Ларысу ГеніюшДа 100-х угодкаў нараджэння Ларысы Геніюш «Белсат» зняў дакументальны фільм «Няскораная» пра вялікую беларуску.

Стужка багатая рэдкімі здымкамі і дакументамі, пры яе стварэнні выкарыстоўваліся ўнікальныя кадры кінахронікі, якія паказваюць Ларысу Геніюш, і аўдыёзапісы, на якіх паэтка чытае свае вершы.Сваімі думкамі і ўспамінамі пра таленавітую суайчынніцу дзеляцца Уладзімір Арлоў, Аляксей Пяткевіч, Міхась Чарняўскі, Данута Бічэль, землякі паэткі, ейны ўнук ды іншыя. Фільм зняты з выкарыстаннем тэхнікі інсцэнізацыі: маладую Ларысу Геніюш у Зэльве і Празе грае акторка. Фільм складаецца з двух частак па 30 хвілінаў кожная. 

15 жніўня 2010 | Каментароў: 0

Як Ларыса Геніюш стала грамадзянкай Чэхаславакіі. Міхась СкоблаЗ зацішнай Зэльвы ў залатую Прагу да мужа Ларыса Геніюш у 1937 годзе выяжджала як грамадзянка Польшчы. Прычым, дазвол на выезд польскія ўлады давалі з адной умовай — у графе «нацыянальнасьць» мусіў стаяць запіс — «полька»....

11 жніўня 2010 | Каментароў: 0

Куфар Ларысы Геніюш. Міхась СкоблаУ савецкай Беларусі з Ларысы Геніюш імкнуліся зрабіць этнаграфічную паэтку. Пасьля таго, як у 1967 годзе ў часопісе «Полымя» была надрукаваная яе паэма «Куфар», усе крытыкі, як змовіўшыся, пісалі пра кросны і калаўроткі ў паэзіі Геніюш...

10 жніўня 2010 | Каментароў: 0
«Пасланне сябрам» Ларысы ГеніюшВыйшаў дыск з голасам Ларысы Геніюш. Запіс, на якім паэтка чытае свае вершы, быў зроблены ў маі 1981 года ў Зэльве.
10 жніўня 2010 | Каментароў: 0
Фотапаляванне па творах Ларысы ГеніюшЗ сёння да 13 жніўня фатографамі Гродна праводзіцца фотапаляванне па творах Ларысы Геніюш, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі.
10 жніўня 2010 | Каментароў: 0

Урачыстая вечарына да 100-годдзя Ларысы Геніюш прайшла на ТБМ (Фотарэпартаж)У панядзелак 9 жніўня на сядзібе Таварыства Беларускай Мовы адбылася ўрачыстая вечарына "Краю Мой Родны. Краю Мой Белы", прысвечаная памяці Ларысы Геніюш. На вечарыне аб'яднанне літаратараў-хрысьціянаў "Дабравест" падвяло вынікі паэтычнага конкурсу да 100-годдзя Паэткі і ўганаравала пераможцаў.

10 жніўня 2010 | Каментароў: 1