Удзельніца пасьляваеннага антысавецкага падпольнага руху. Нарадзілася ў 1928 годзе ў мястэчку Гарадзея на Нясьвіжчыне. Падчас нямецкай акупацыі вучылася ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. У 1949 годзе арыштаваная па справе «Саюзу змаганьня за незалежнасьць Беларусі». Засуджаная на 10 гадоў лягераў і 5 гадоў пазбаўленьня правоў. Пасьля вызваленьня ў 1955 годзе вярнулася ў Беларусь. Рэабілітаваная ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду БССР 24.8.1967. Жыве ў родным мястэчку Гарадзея. |
Нарадзілася 24 сьнежня 1926 году ў вёсцы Азярава Відзаўскага раёну Полацкай вобласьці ( цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласьці). У 1943 годзе, падчас навучаньня ў Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыі, увайшла ў шэрагі Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ). |
Нарадзілася 09.08.1910 г. у маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласці Гарадзенскага павета (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці) у сялянскай сям'і. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе жыў і вучыўся ва ўніверсітэце яе муж Янка Геніюш. Уключылася ў жыццё беларускай эміграцыі, у дзейнасць урада БНР (нейкі час была яго сакратаром). У час нямецкай акупацыі друкавалася ў газетах «Раніца», «Беларускі работнік», у часопісе «Новы шлях» і інш. У 1948 г. арыштавана і перавезена ў Менск. Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР асуджана на 25 гадоў зняволення ў папраўча-працоўных лагерах. Камісія Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30.05.1956 г. абвінавачванне прызнала абгрунтаваным, але тэрмін пакарання быў зменшаны да 8 гадоў. Пераехала ў пасёлак Зэльву, што на Гарадзеншчыне, дзе жыла, не прыняўшы савецкага падданства. У беларускім савецкім друку выступала з 1963 г.
Памерла 07.04.1983 г. |

Удзельніца пасьляваеннага антысавецкага падпольнага руху. Нарадзілася ў 1928 годзе ў мястэчку Гарадзея на Нясьвіжчыне. Падчас нямецкай акупацыі вучылася ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. У 1949 годзе арыштаваная па справе «Саюзу змаганьня за незалежнасьць Беларусі». Засуджаная на 10 гадоў лягераў і 5 гадоў пазбаўленьня правоў. Пасьля вызваленьня ў 1955 годзе вярнулася ў Беларусь. Рэабілітаваная ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду БССР 24.8.1967. Жыве ў родным мястэчку Гарадзея.
Нарадзілася 24 сьнежня 1926 году ў вёсцы Азярава Відзаўскага раёну Полацкай вобласьці ( цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласьці). У 1943 годзе, падчас навучаньня ў Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыі, увайшла ў шэрагі Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ).
Ларыса Геніюш - беларуская паэтка, праваслаўная хрысціянка, пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. У Геніюш Празе была сакратаркай Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі на эміграцыі, да канца жыцьця заставалася грамадзянкай БНР, не прыняўшы савецкага падданства.

