Пра нас English Ліст да нас
Галоўнае

Споўнілася 20 гадоў указу "Аб аднаўленьні правоў усіх ахвяраў палітычных рэпрэсій

13 жніўня 2010

Споўнілася 20 гадоў указу "Аб аднаўленьні правоў усіх ахвяраў палітычных рэпрэсій13 жніўня 1990 году прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў указ "Аб аднаўленьні правоў усіх ахвяраў палітычных рэпрэсій 1920—50-х гадоў". В указе рэпрэсіі ўпершыню ахарактарызаваныя як  палітычныя злачынства на глебе злоўжываньня ўладаю.

Надзея ДземідовічКамітэт ушанавання Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба „Спадчына” 26 мая ўзнагародзіў Іллю Копыла і Надзею Дземідовіч.
схема метроПерайменаванне станцыі метро «Плошча Леніна» у «Плошчу Незалежнасці», а таксама з’яўленне ў Мінску шэрагу гістарычных назоваў адкладаецца з прычыны змены складу Мінгарсавету. Што да станцыі метро, то перайменаванню могуць перашкодзіць пенсіянеры і ветэраны ВАВ.

Надзея ДземідовічАдна з найстарэйшых удзельніц беларускага адраджэнскага руху, вязень савецкіх ГУЛАГаў. Нарадзілася 24 лютага 1927 году на Слонімшчыне. З восенi 1941-га вучылася ў Слонiмскай беларускай гiмназіi, дзе ўступіла ў Саюз Беларускай Моладзі. У сьнежні 1944-га пад час масавых арыштаў сяброў СБМ у Слонiме перайшла на нелегальнае становiшча, потым пераехала да сваякоў у Казахстан, дзе ў 1949-м была арыштаваная. Засуджаная да 25 гадоў папраўча-працоўных лягераў і 5 гадоў пазбаўленьня правоў. Пасьля вызваленьня ў 1956-м вярнулаcя на радзіму, працавала на гаспадарцы ў Слонімскім р-не, потым перабралася ў Менск. З-за свайго лягернага мінулага была абмежаваная ў магчымасьцях выбару месца работы. Аўтарка трох кнігаў вершаў і ўспамінаў. Жыве ў Калодзiшчах пад Менскам.

Што для вас свабода?

alt20 траўня ў Вільні па вул. Valakupių 5 (Еўрапейскі гуманітарны універсітэт) а 16:30 у аўдыторыі 301 (трэці паверх) адбудзецца круглы стол “Савецкая спадчына ў Літве: учора і сёння”.
П. БадуноваГомельская маладзёвая краязнаўчая арганізацыя “Талака” прэзэнтавала другі дакумэнтальны відэафільм з цыклу "Невядомыя землякі" – “Палута Бадунова”. Выбітная рэвалюцыянэрка, адна зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, міністарка ў справах сацыяльнай апекі Беларускай Народнай Рэспублікі была ўраджэнкай Гомелю.
В. Новодворская - © РИА Новости. Алексей ФедосеевВядомая праваабаронца Валерыя Іллінічна Навадворская нарадзілася ў Беларусі, у горадзе Баранавічы 17 траўня 1950 года.
унук і дзедЯўген Джугашвілі, які называе сябе ўнукам Іосіфа Сталіна, прайграў суд радыёстанцыі «Эха Масквы», ад якой ён патрабаваў пакрыцця маральнай шкоды.
Ленін16 траўня ў цэнтральным парку г. Полацка праведзена акцыя "Ленін мае свой камуністычны сцяг у сабе на твары".
Аўтарка кнігі Н. ДземідовічСёньня ў Менску прэзэнтавала сваю новую кнігу адна з найстарэйшых удзельніц беларускага незалежніцкага руху Надзея Дземідовіч. Пад вокладкай томіка пад назовам «Мы марылі дома спаткацца» сабраныя вершы, складзеныя з балючых успамінаў аўтаркі пра зьвязененую савецкімі карнымі органамі маладосьць і сяброў, што як сама яна, прайшлі праз пекла ГУЛАГаў. Імпрэза адбылася ў сядзібе БНФ.
В. БыкаўЗбор подпісаў за перайменаванне вуліцы Ўльянаўскай у Мінску ў вуліцу імя Васіля Быкава пачынаецца 9 траўня. Добраахвотнікі з падпіснымі аркушамі пойдуць і па кватэрах жыхароў гэтай вуліцы, расказала Еўрарадыё прэс-сакратарка кампаніі “Гавары Праўду!”  Юлія Рымашэўская.
«    Вер 2010    »
ПнАўтСерЧцПтСбНдз
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Леанід Маракоў

Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»


Мартыралёг Беларусі – знайдзі сваіх!

Cайт пра злачынствы і ахвяраў камунізму ў Беларусі XX ст.



Ветэраны Адраджэньня

Сайт Беларускага грамадскага аб'яднаньня "Ветэраны Адраджэньня"



Мы - Нацыя! (Нацыя - SOS!)

Сайт нацыянальнай памяці.



Беларуская Нацыянальная Памяць

Сайт супольнасьці "Беларуская Нацыянальная Памяць"



Усіх, хто мае інфармацыю і матэрыялы па гэтай тэме, якія могуць быць зьмешчаныя тут для шырокага распаўсюду, мае жаданьне і магчымасьць дапамагчы ў зьбіраньні матэрыялаў, сканаваньні і вычытцы, дасканаленьні гэтага сайту, ласкава запрашаем да супрацоўніцтва. Наша пошта: represii@gmail.com.