Мэню

Папулярныя навіны
28.01.08 - Прэзэнтаваны фільм пра беларускі паваенны супраціў

13.12.07 - Ці прызнае нарэшце дзяржава мемарыял у Курапатах?

14.12.07 - “Не Ларыса Геніюш страціла шанец на рэабілітацыю”

29.01.08 - У Курапатах ушанавалі памяць рэпрэсаваных

03.01.08 - У Гомелі зьняты аматарскі дакументальны фільм аб расстрэлах у гады сталінізму


Важна!
Усіх, хто мае інфармацыю і матэрыялы па гэтай тэме, якія могуць быць зьмешчаныя тут для шырокага распаўсюду, мае жаданьне і магчымасьць дапамагчы ў зьбіраньні матэрыялаў, сканаваньні і вычытцы, дасканаленьні гэтага сайту, ласкава запрашаем да супрацоўніцтва. Наша пошта: represii@gmail.com.

Апошнія навіны :

05.08.08 07:06 У выбуху падазраюць і пастара?
Супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрус у доме пратэстанцкага пастара, сябра аргкамітэту БХД Эрнэста Сабілы ў Асіповічах. 76-гадовы Сабіла зьяўляецца пастарам пазбаўленай рэгістрацыі пратэстанцкай беларускамоўнай супольнасьці Беларуская Эвангельская Царква, шматгадовым вязьнем савецкага ГУЛАГ-у.
 

04.08.08 20:21 Памёр Аляксандр Салжаніцын

У Маскве на 90-ым годзе жыцьця памёр вядомы расейскі пісьменьнік, ляўрэат Нобелеўскай прэміі Аляксандар Салжаніцын, які ў свой час адкрыў усяму сьвету жахі савецкага ГУЛАГу. Паводле сына пісьменьніка, сьмерць надыйшла у ноч з 3 на 4 жніўня, прычынай смерці стала вострая сардэчная недастатковасць.

Сьмерць Аляксандра Салжаніцына зьяўляецца вялікай стратаю для ўсіх. Аргкамітэт па стварэньні Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі выказвае глыбокія спачуваньні сям’і Аляксандра Ісаевіча і ўсяму расейскаму народу.

 

01.08.08 05:40 Чарговая акцыя памяці прайшла 29 ліпеня ў Курапатах
29 ліпеня адбылося чарговае памінаньне ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Курапатах. Гэта доўгатэрміновае мерапрыемства ў память аб нявінных ахвярах аўтарытарнага цемрашальства праводзіцца штомесячна з мэтай нагадаць грамадскасьці аб адной з самых трагічных датаў перыяду рэпрэсіяў - 29 кастрычніка 1937 года, калі за адну ноч было забіта каля 100 выбітных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Разам з тым, гэта таксама і памяць аб так званым, «танэлі сьмерці» - планамерным зьнішчэньні «ворагов народа» (до 150 чалавекаў у дзень!) са жніўня 1937 году па лістапад 1938-го.
 

22.07.08 15:48 У Баранавічах памёр Пётра Рашэтнік - ветэран беларускага нацыянальнага руху (фота)
У Баранавічах пайшоў з жыцьця спадар Пятро Рашэтнік. Сапраўдны беларускі патрыёт, ветэран нацыянальнага руху, былы навучэнец Наваградскай настаўніцкай сэмінарыі й сябра СБМ
 

19.07.08 14:18 Сьвечка памяці ахвяраў галадамору ў Менску
У амбасадзе Ўкраіны адбылася перадача сьвечкі памяці ахвярам галадамору ва Ўкраіне. Яе прывезьлі з суседняй Літвы. Сьвечку перадавалі з краіны ў краіну з Аўстраліі. З Беларусі сьвечку памяці павязуць у Польшчу.
 

18.07.08 11:55 Расейская праваслаўная царква назвала «жудаснай» прапанову кананізаваць Сталіна
«Гэта верх цынізму, — заявіў у этэры радыёстанцыі «Эхо Москвы» прэс‑сакратар Маскоўскай Патрыярхіі Уладзімер Вігілянскі. — Ён адзін з арміі вінаватых у поўным разгроме Рускай праваслаўнай царквы, у сталінскі час загінулі гвалтоўнай сьмерцю каля 200 тысяч сьвятароў».
 

10.07.08 13:08 Расейская праваслаўная царква заклікае асудзіць камунізм
Расейская праваслаўная царква заклікае ўлады асудзіць камуністычны рэжым ня толькі на словах, але і на справе. Аб гэтым заявіў прадстаўнік Маскоўскага патрыярхату сьвятар Георгі Рабых, выканаўца абавязкаў сакратара па узаемадачыненьнях Царквы і грамадства аддзела зьнешнецаркоўных стасункаў РПЦ.
 

02.07.08 21:39 Памёр вязень сталінскага ГУЛАГу Віктар Сікора, патрыёт і змагар за незалежную Беларусь
У вёсцы Малыя Алашкі ў Шаркаўчынскага раёну памёр Віктар Сікора (1925 - 2008), удзельнік беларускага нацыянальнага Супраціву часоў Другой сусветнай вайны, вязень сталінскага ГУЛАГу. Сікора быў вядомы як адзін з кіраўнікоў колішняга Саюзу беларускай моладзі ў Паставах, лідэр Пастаўскае філіі Беларускай Незалежніцкай партыі, камандзір партызанскага антысавецкага аддзелу на Пастаўшчыне. 12 ліпеня яму было б 83 гады.
 

25.06.08 16:47 У нядзелю 29-га чэрвеня ў Курапатах у 18-00 адбудзецца традыцыйнае памінаньне ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў
У нядзелю 29-га чэрвеня ў Курапатах у 18.00 адбудзецца традыцыйная акцыя памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. Неабыякавыя людзі ізноў прыйдуць на у гэтае журботнае, сьвятое для беларусаў месца, каб запаліць сьвечкі, ускласьці кветкі, памаліцца за нашых бязьвінна загінулых продкаў, каб гэтая трагедыя больш не паўтарылася. Гісторыкі і грамадскія дзеячы распавядуць аб гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі ды аб гісторыі Курапатаў.

У такім фармаце жалобныя мерапрыествы па ўшанаваньні памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў праводзіцца ў 29-ты дзень кожнага месяца напрацягу ўсяго 2008-га году да лістапада ўключна. Арганізуе іх секцыя «Мемарыял» Беларускага таварыства па ахове помнікаў гісторыі і культуры пры падтрымцы сябраў аргкамітэту БХД ды іншых грамадскіх і палітычных актывістаў.

 

21.06.08 20:25 Фільм пра Курапаты атрымаў Гран-пры каталіцкага фэстывалю

Гран-пры IV міжнароднага каталіцкага фэстывалю хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў "Магніфікат-2008", які прайшоў 17—21 чэрвеня ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці, атрымаў дакумэнтальны фільм беларускага кінарэжысэра Міхаіла Жданоўскага "Ва ўсе дні" пра мастаку-іканапісца, які піша абразы на камянях у Курапатах.

Як паведаміў БелаПАН старшыня фэстывалю, кінарэжысэр Юры Гарулёў, фільм М.Жданоўскага разьвівае тэму, распачатую рэжысэрам у 1990-я гады ягонай знакамітай стужкай "Дарога на Курапаты" (аўтар сцэнару - А.Лукашук, апэратар - С.Пятроўскі).

 
Артыкулы

31.07.08Артыкулы Куропатское дело: 20 лет спустя
05.07.08Артыкулы Антысавецкі рух у Шаркоўшчынскім раёне пасля вайны
17.04.08Артыкулы Вас тут няма
16.04.08Артыкулы Мае Курапаты
04.04.08Інтэрвію М.Крывальцэвіч: “Даведацца імёны ахвяраў у Курапатах”
Пошук
Увядзіце слова для пошуку :

Каляндар
« aug.2008
Пн.Аўт.Сер.Чц.Пт.Сб.Ндз.
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Рэпрэсіі
  • Леанід Маракоў
  • Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

  • Мартыралёг Беларусі – знайдзі сваіх!
  • Cайт пра злачынствы і ахвяраў камунізму на ў Беларусі XX ст.

  • Ветэраны Адраджэньня
  • Сайт Беларускага грамадскага аб'яднаньня "Ветэраны Адраджэньня"

  • Мы - Нацыя! (Нацыя - SOS!)
  • Сайт нацыянальнай памяці.

    Сябры

     © 2008    ПАКАЯНЬНЕ - Праект Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі
    Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка. Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.