Ствараецца віртуальны архіў камуністычных рэпрэсіяў на Беларусі
16 ліпеня 2011
Сябры кампаніі "Пакаяньне" аргкамітэту БХД зьвяртаюцца па дапамогу ў стварэньні віртуальнага архіву камуністычных рэпрэсіяў на Беларусі. Зараз вядзецца праца па пошуку і сканаваньні дакумантаў і фатаздымкаў рэпрэсаваных беларусаў у ГУЛАГу, а таксама фатаграфаваньні і апісаньні прывезеных адтуль рэчаў, што захаваліся ў нашых суайчыньнікаў. І безумоўна, вядзецца архіўны аўдыё- і відэазапіс успамінаў сьведкаў камуністычных рэпрэсіяў і былых вязьняў савецкіх лагероў. |
Відэаархіў палітвязьняўФрагменты інтэрвью з былымі беларускімі вязьнямі ГУЛАГу ёсьць часткай відэа, аўдыё, фота і дакументальнага "Архіву савецкіх рэпрэсіяў на Беларусі". |
У нядзелю 24 ліпеня на месцы колішняга фальварку Геніюшаў Жлобаўцы ля вёскі Воўпа Ваўкавыскага раёну адбылася талака, арганізаваная сябрамі кампаніі "Пакаяньне" аргкамітэту БХД і ваўкавыскімі грамадзкімі актывістамі. Талака па добраўпарадаваньні рэшткаў радавой сядзібы прайшла напярэдадні чарговага дня народзінаў Ларысы Геніюш, славутай беларускай паэткі, хрысьціянкі, сакратаркі Беларускай Народнай Рэспублікі і пакутніцы сталінскага ГУЛАГу. |
Дзесяць актывістаў моладзевага аддзяленьня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" (Моладзь БХД) 24 траўня наведалі былую зьняволеную сталінскіх лягероў, паэтку і патрыётку Надзею Раманаўну Дземідовіч. Сустрэча была арганізаваная пры дапамозе кампаніі "Пакаяньне" аргкамітэту БХД. |
У дзень перамогі над фашызмам сябры кампаніі "Пакаяньне" аргкамітэту БХД зладзілі экскурсію ў Курапаты, каб узгадаць і ахвяраў камунізму, які яшчэ чакае свайго Нюрэнберга. У экскурсіі ўзяў удзел вядомы археолаг і грамадскі дзяяч Міхась Чарняўскі, які адным зь першых даведаўся пра Курапаты яшчэ ў 70-я гады мінулага стагодзьдзя. |
- 19 сьнежня 2010
Доўгі жыццёвы шлях Сяргея Пятровіча Яноўскага - 27 лістапада 2010
Случакі - 16 жніўня 2010
Сталинизм: цифры и мифы - 08 жніўня 2010
Унук Ларысы Геніюш: “Бабуля была для мяне найважнейшым чалавекам у жыцці” - 20 чэрвеня 2010
Праз уласны радавод да таямніцаў стагоддзяў (Памяці Вячаслава Станішэўскага - даследчыка, сына рэпрэсаванага роду, сябры “Беларуская асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій”) - 19 чэрвеня 2010
Знойдзены ўнікальны запіс голасу Ларысы Геніюш - 15 чэрвеня 2010
Кремль и Балтия. 70 лет спустя - 19 мая 2010
Надзея Дземідовіч - 28 красавіка 2010
Хто хавае беларускі “катынскі” сьпіс? - 09 красавіка 2010
Игорь Мельников. КАТЫНЬ. Время говорить правду

Сябры кампаніі "Пакаяньне" аргкамітэту БХД зьвяртаюцца па дапамогу ў стварэньні віртуальнага архіву камуністычных рэпрэсіяў на Беларусі. Зараз вядзецца праца па пошуку і сканаваньні дакумантаў і фатаздымкаў рэпрэсаваных беларусаў у ГУЛАГу, а таксама фатаграфаваньні і апісаньні прывезеных адтуль рэчаў, што захаваліся ў нашых суайчыньнікаў. І безумоўна, вядзецца архіўны аўдыё- і відэазапіс успамінаў сьведкаў камуністычных рэпрэсіяў і былых вязьняў савецкіх лагероў. 

У нядзелю 24 ліпеня на месцы колішняга фальварку Геніюшаў Жлобаўцы ля вёскі Воўпа Ваўкавыскага раёну адбылася талака, арганізаваная сябрамі кампаніі "Пакаяньне" аргкамітэту БХД і ваўкавыскімі грамадзкімі актывістамі. Талака па добраўпарадаваньні рэшткаў радавой сядзібы прайшла напярэдадні чарговага дня народзінаў Ларысы Геніюш, славутай беларускай паэткі, хрысьціянкі, сакратаркі Беларускай Народнай Рэспублікі і пакутніцы сталінскага ГУЛАГу.
Дзесяць актывістаў моладзевага аддзяленьня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" (Моладзь БХД) 24 траўня наведалі былую зьняволеную сталінскіх лягероў, паэтку і патрыётку Надзею Раманаўну Дземідовіч. Сустрэча была арганізаваная пры дапамозе кампаніі "Пакаяньне" аргкамітэту БХД.
У дзень перамогі над фашызмам сябры кампаніі "Пакаяньне" аргкамітэту БХД зладзілі экскурсію ў Курапаты, каб узгадаць і ахвяраў камунізму, які яшчэ чакае свайго Нюрэнберга. У экскурсіі ўзяў удзел вядомы археолаг і грамадскі дзяяч Міхась Чарняўскі, які адным зь першых даведаўся пра Курапаты яшчэ ў 70-я гады мінулага стагодзьдзя. 

